Магілеў, якога няма — фота
Напэўна, многім вядома, што Магілёў у свой час ледзь не стаў сталіцай БССР. Аднак ці ведаеце вы, што пабудавалі і што не паспелі пабудаваць для няздзейсненай сталіцы Беларусі?
Мінск, які быў сталіцай, да 1939 года знаходзіўся ўсяго толькі ў сарака кіламетрах ад мяжы з Заходняй Беларуссю — лічы, Польшчай. Інфраструктура горада таксама пакідала жадаць лепшага. Нядзіўна, што ў 1937 годзе была ўнесена прапанова аб пераносе сталіцы ў больш прыдатны для гэтага Магілёў.
Сказана — зроблена. Ужо ў наступным, 1938, быў прыняты план рэканструкцыі Усходняй сталіцы. Горад павінен быў адпавядаць сацыялістычным настроям. Таму ўсё тое старое, што магло б нагадаць пра спадчыну манархаў, павінна было быць знішчана. У першую чаргу — гэта гарадская ратуша, саборы, храмы, губернатарскія пабудовы.А вось што будавалася ці павінна было быць пабудавана наўзамен — на фота.
На фота - будынак НКДБ (здымак 1940-га году)
Тое, што зараз з’яўляецца Беларуска-Расійскім універсітэтам, да 1961 года было занята НКВД-шнікамі. І зараз студэнты скардзяцца на не самы прыязны «інтэрфэйс» ды заблытаннасць калідораў. Акрамя таго, ёсць меркаванні, што ад сённяшняга БРУ да Дому Саветаў вядуць шматлікія падземныя хады.
На фота - Дом Саветаў у час будавання (прыблізна 1938)
А вось будынак зверху ледзь не стаў цэнтрам усёй БССР. Вельмі нагадвае мінскі: і наш, і іх канструяваў адзін архітэктар — знакаміты Іосіф Лангбард.
На фота - кінатэатр «Радзіма» у часы нямецкай акупацыі
Яшчэ адзін сімвал той эпохі — кінатэатр «Радзіма», які адрозніваецца моцнай каланадай, пабудаваны ў 1939 годзе. Разлічаны быў на 550 месцаў.
На фота - праект будынака ЦК КПБ у Магілёве
А вось у гэтым манументальным будынку павінны былі сядзець камуністы Беларусі. Аднак гэты праэкт Лангбарда так і не ажыццявіўся. Як і наступны — драмтэатр:
На фота - драмтэатр Лангбарда
Па сутнасці, Магілеў так і застаўся на сутыкненні дзьвух эпох — савецкай ды губернатарскай. Стаць поўнасцю сталічным горадам сацыялістычнага тыпу ці застацца кутком гісторыі імператарскай Расіі яму так і не дазволілі. Менавіта таму мы зараз можам бачыць іншым разам неспалучаемыя архітэктурныя стылі ў нашым горадзе.
фота — istpravda.ru
Крыніца - "Свабодны фармат" - www.formats.by
Правила комментирования
Комментарии (0)
Комментариев к этой статье нет. Вы можете быть первым :)