Мой Магілеў – радзімая старонка

 

Читать статью в DjVu формате

 

Статья сохранена в формате DjVu, возможно, вам придётся установить DjVuWebBrowserPlugin.

 

1 вариант. Скачать и установить DjVuWebBrowserPlugin.exe бесплатно

 

2 вариант.  Скачать и установить WinDjView со страницы автора бесплатно

 

WinDjView — это быстрая и удобная программа для просмотра файлов формата DjVu под Windows с вкладками для документов, непрерывной прокруткой страниц и расширенными возможности печати. Она основана на свободно распространяемой библиотеке DjVuLibre. Формат DjVu позволяет сохранять документы и картинки с высоким качеством в файлы малого размера.

 


 

Багатая біяграфія Магілёва на падзеі. Пра многія з іх маглі б расказаць яго пагоркі, вуліцы, дамы, скверы.

 

Як і калі ўзнік Магілёў? І хто даў яму такое імя?

 

Аб гэтым ёсць нямала розных легенд і паданняў. Адна з іх сцвярджае, што горад названы па імені князя Могія Льва (Магутнага Льва), які заснаваў у 1267 годзе на беразе Дняпра замак. Гэта дата лічыцца годам заснавання Магілёва.

 

А вось аб чым расказвае другая легенда. У далекія часы на месцы сучаснага Магілёва раслі дрымучыя лясы, якія былі надзейным прытулкам для народнага абаронцы волата Машэкі. У памяць аб ім на яго магіле людзі насыпалі высокі курган, які быў названы Магілай Льва. На гэтым месцы затым пачаў будавацца горад.

 

З тых часоў і пачалася гісторыя Магілева. Нямала падзей, бурлівых і грозных, адшумела над ім, але магіляўчане з трапятаннем адносяцца да сваей гісторыі, зведкі якой захоўваюцца ў скарбніцы Магілёўскай вобласці – краязнаўчым музее. На працягу стагоддзяў Магілёў з’яўляецца найпрыгажэйшым горадам Усходняй Беларусі.

 

Да нашага часу захаваўся помнік жыллёвай архітэктуры – архіерэйскі палац (1762-1785) – рэзідэнцыя праваслаўнага архіепіскапа Георгія Каніскага, праваслаўная царква Барыса і Глеба.

 

Адной з жамчужын культурнага жыцця з’яўляецца абласны драматычны тэатр, створаны па праекце архітэктара П. Р. Камбурава. На даху тэатра, на вежы, замацаваны адзіны ў горадзе металічны флюгер з прарэзанай наскрозь лічбай “1888” – датай пабудовы тэатра. У свой час у нашым тэатры выступалі знакамітая актрыса Вера Камісаржэўская, піяніст і кампазітар Сяргей Рахманінаў. Тут бывалі на спектаклях Янка Купала і Якуб Колас. Вокны драматычнага тэатра выходзяць на будынак Станіслаўскага кафедральнага касцёла, пабудаванага ў 1738-40г.г. ў стыле заходне-еўрапейскага барока. Прыбудова ў канцы 18ст. класічнага калоннага порціка надала касцёлу эклектычны характар. Багаццем касцёла з’яўляюцца фрэскі. Асаблівасцю роспісаў з’яўляецца тое, што тут захаваўся адзін з найбольш поўных і прафесійных фрэскавых евангельскіх цыклаў на Беларусі.

 

 

Каб дакладна расказаць аб кампазіцыі сюжэтаў фрэсак, сувяззю паміж імі, трэба грунтоўна вывучыць гісторыю кармялітскага ордэна, да якога належыў касцел, і тады незразумелыя зараз роспісы, магчыма, адкрыюць свой таемны сэнс...

 

Галоўным храмам Магілева  з’яўляецца сабор Трох Свяціцеляў. Ен больш за ўсіх наведваецца магіляўчанамі і жыхарамі горада. Закладка новага храма ў імя Трох Свяціцеляў праваслаўнай царквы – Васілія Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Златавуста, адбылася ў 1903 годзе. Храм са сваімі стройнымі строгімі формамі стаў сапраўдным упрыгожаннем горада. Пабудаваны ен у форме крыжа і мае 7 купалоў, над уваходам – званніца. У час знаходжання ў Магілёве Стаўкі (1915 – 1918г.г.) Сабор наведваў цар Мікалай II. У апошні час, дзякуючы дзейнасці айца Геннадзя Пацэвіча, у Саборы адкрыты: бібліятэка праваслаўнай літаратуры, чытальная зала, нядзельная школа, узноўлены званы, а ў 1995 г. пабудаваны Хрысцільны Храм у памяць Свяціцеля Георгія Канісскага.

 

Ёсць у Магілёве таемны горад-крэпасць, за сценамі якога ідзе асобае жыццё. Тут свае каштоўнасці, свой статут і свой распарадак дня. Гэта Свята-Нікольскі манастыр – адзіны ва Усходняй Беларусі комплекс архітэктуры беларускага барока. Нікольскі Сабор – выдатны помнік беларускай архітэктуры 17ст., занесены ЮНЭСКА ў склад найбольш каштоўных збудаванняў Еўропы.

 

Размешчаны ў пойме Дняпра ён вось ужо больш трох стагоддзяў выразна ўспрымаецца з высокай часткі горада. Манументальны трохярусны залачоны іконастас з калонамі, выкананы ў тэхніцы скразной разьбы, з’яўляецца выдатным творам магілёўскіх майстроў іканапісцаў і пазалотнікаў 17 стагоддзя. На працягу стагоддзяў Магілёў з’яўляўся месцам паломніцтва людзей з усёй Беларусі да Пылыкаўскай мінеральнай крыніцы.

 

Ёсць у Магілёве нямала памятных мясцін, звязаных з баявой славай гараджан. Важная гістарычная падзея адбылася пад Магілёвам у вёсцы Салтанаўка 11 ліпеня 1812 года. Тут заняў абарону корпус генерала М.М.Раеўскага, які прыкрываў адступленне  арміі Багратыёна. У жорсткім баі перамогу атрымалі рускія воіны.

 

Да 100-годдзя бітвы пад Салтанаўкай быў узведзены помнік у выглядзе капліцы. На яе сценах пералічаны ўсе назвы ўсіх рускіх злучэнняў, якія прынялі удзел у гэтым баі.

 

За полем поле, як за словам слова
У спеве аб свяшчэнным, дарагім
Ёсць Барадзінскае, ёсць поле Кулікова
І гэтае, вядомае не ўсім.

О поле бою, Буйніцкае поле,
Вясною, летам, восенню сырой
Выносіш ты ў разгорнутым прыполе
Мінулае – з каменнем і жарствой..

Аляксей ПЫСІН

 

 

У час абароны Магілёва, у ліпені 1941 года, адбылася адна з найбольш жорсткіх бітваў з танкавымі часцямі вермахта.

 

Па-геройску змагаліся воіны 172-й стралковай дывізіі генерал-маёра Міхаіла Цімафеевіча Раманава і байцы дывізіі народнага апалчэння. Толькі 12 ліпеня на дальняй ускраіне горада у вёсцы Буйнічы ў шматгадзіннай крывапралітнай бойцы чырвонармейцы 388-га палка Сямена Федаравіча Куцепава падбілі і спалілі 39 фашыстскіх танкаў і бронетранспарцёраў.

 

У адзін з першых дзён вайны ў складзе групы ваенных карэспандэнтаў “Известий” у Магілеў прыехаў К.М.Сіманаў. Ён пабываў на рубяжах абароны горада, гутарыў са многімі яе абаронцамі, якія, сцякаючы крывёю, вытрымалі 12 ліпеня генеральны штурм немцаў і выстаілі ў няроўным баі.

 

Сёння на ўскрайку Буйніцкага поля ўстаноўлены чырванаваты валун – помнік у гонар выдатнага савецкага пісьменніка, салдата. На камені высечаны яго аўтограф, мемарыяльная дошка. Тут у верасні 1979 года была выканана апошняя воля Канстанціна Міхайлавіча Сіманава. Яго прах быў развеяны на гістарычным полі, тым полі, пра якое ён гаварыў: “Я не был солдатом, был всего-навсего корреспондентом, но у меня есть кусок земли, который мне век не забыть – вот это поле за Могилевом, где я впервые в июле 1941-го видел, как наши в течение одного дня подбили и сожгли 39 немецких танков...”.

 

Амаль тры гады горад быў заняты ворагамі. Свабода прыйшла ў чэрвені 1944 года разам з войскамі 2-га Беларускага фронта. Над Савецкай плошчай, над свабодным горадам узвышаецца зараз на высокім пастаменце сімвалічная бронзавая маці-Радзіма, гарыць Вечны агонь, на бронзавых барэльефах адлюстраваны асноўныя этапы гісторыі Магілёва і Прыдняпроўя.

 

За подзвігі абаронцаў Магілёва і яго жыхароў у Вялікай Айчынай вайне, поспехі ў аднаўленні і пасляваенным мірным будаўніцтве ў 1980 годзе Магілёў (першым сярод беларускіх гарадоў) быў узнагароджаны баявым ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

 

У 1995 годзе на Буніцкім поле адкрыты мемарыяльны комплекс абаронцам Магілёва “Буйніцкае поле”.

 

Яшчэ адзін помнік – мемарыяльны комплекс ахвярам Лупалаўскага канцлагера, нагадвае нам аб тых, хто загінуў за свабоду Радзімы.

 

Сёння Магілеў – адзін з буйнейшых культурных цэнтраў Рэспублікі Беларусь. Штогод тут праходзіць фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”, “Залаты шлягер”, анімацыйнага кіно “Анімаёўка”.

 

На тэрыторыі Магілёва дзейнічаюць два тэатры, абласная філармонія, два абласных  музея, музей гісторыі Магілёва, чатыры кінатэатры, чатырнаццаць гарадскіх бібліятэк, шэсць школ мастацтваў, 8 палацаў і дамоў культуры.

 

Магіляўчане ганарацца свімі дасягненнямі: адкрыццем заасада, “Магілеўскага Арбата” – пешаходнай вуліцы ім.Леніна, Плошчай Зорак.

 

Магіляўчане любяць свой горад і прысвячаюць яму вершы.

 

МОЙ МАГІЛЕЎ

Мой Магілеў, радзімая старонка.
Зямля дзядоў – заветны мой куток.
Тут есць усе: і песні жаваронка,
І Зоркавая плошча, і лужок,
Цяністы парк і тэнісныя корты,
Цудоўныя мясціны ля Дняпра.
І помнікі мінулага стагоддзя –
Славутасці сягонняшняга дня.
Усе жыхары, ад мала да вяліка,
Шануюць свой любімы гарадок –
Сваю маленькую, утульную Радзіму,
Зямлю дзядоў – заветны наш куток.

 

І колькі б ні прайшло гадоў,
Квітнець, расці і праслаўляць Радзіму –
Будзе заўжды наш горад Магілеў.

 

Яўгенія Дубіцкая

 

Беляева Галіна Мікалаеўна, настаўнік гісторыі СШ № 34, г.Магілеў

Правила комментирования

Уважаемые посетители сайта!

На сайте действует модерация сообщений. Это значит, что сначала происходит процесс проверки всего поступающего материала перед его добавлением на сайт, а уже затем – его публикация.

Ваш комментарий может быть удалён или подвергнут модерации, если он содержит:

  • ненормативную лексику;
  • личные оскорбления или негативные высказывания в адрес других посетителей сайта или иных лиц;
  • ссылки на определённые страницы в интернете;
  • рекламу товаров или услуг, адресов или телефонов и т.п.;
  • призывы к насилию.

Администрация сайта оставляет за собой право удалять и редактировать комментарии без объяснения причин.

Администрация сайта не несет ответственности за содержание комментариев. Мнение автора комментария может не совпадать с мнением администрации сайта и владельца сайта.

Комментарии (0)

Комментариев к этой статье нет. Вы можете быть первым :)


slounik.org: беларускія слоўнікі і энцыклапедыі www.barysenka.by: Борисенко Николай Сергеевич - персональный сайт